У Камітэце дзяржкантролю. Продаж агародніны і садавіны

Важное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці сумесна з супрацоўнікамі ДУ «Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэ-міялогіі і грамадскага здароўя» праведзены маніторынг пытанняў выканання заканадаўства пры ажыццяўленні рознічнага гандлю агароднінай і садавінай у Лагойскім, Мінскім, Смалявіцкім, Барысаўскім, Чэрвеньскім раёнах і г. Жодзіна. Маніторынгу падвергнуты 14 аб’ектаў, размешчаных на аўтамабільных трасах рэспубліканскага і мясцовага значэння, а таксама на тэрыторыі міні-рынкаў.

Недахопы і парушэнні заканадаўства ўстаноўлены ў ходзе маніторынгу на ўсіх 14 аб’ектах. Практычна палова з іх гандлявала кавунамі і дынямі ў неўстаноўленых для гэтага месцах (каля дарог). Ва ўсіх прадаўцоў адсутнічалі дакументы, якія б пацвярджалі якасць прадукцыі, што рэалізоўвалася, а таксама ў іх не было даведак аб праходжанні абавязковага медыцынскага агляду.

Захоўванне і рэалізацыя кавуноў і дынь ажыццяўляліся з парушэннем санітарных нормаў і правілаў. Прадукцыя рэалізоўвалася ў разрэзаным выглядзе, што забаронена санітарнымі нормамі і правіламі, а прыём грашовых сродкаў здзяйсняўся без пацвярджальных дакументаў.

На даных аб’ектах на рэалізацыю прадукцыі накладзена забарона. Інфармацыя аб парушэннях накіравана ў Мінскі аблвыканкам і інспекцыю па падатках і зборах па Мінскай вобласці.

Пры набыцці данай прадукцыі пакупнік мае права патрабаваць дакументы, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку тавару, што прадаецца. Калі грамадзяне выявілі парушэнні заканадаўства, звязаныя з рэалізацыяй падобнай прадукцыі, то яны могуць паведамляць аб гэтым на тэлефон гарачай лініі Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці па нумары (8-017) 331-64-59.

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *