За здатнага выхаванца

Нумары Спорт

Аляксандр Карніцкі застанецца ў гісторыі каманды «Нёман-Агра» як умелы паўабаронца, які разам з сябрамі прывёў наш футбольны калектыў да чэмпіёнскіх тытулаў у абласным першынстве. Здольнага спартсмена заўважылі, запрасілі ў футбольны клуб «Гомель». А з сёлетняга сезона Аляксандр выступае ў саставе чэмпіёна Беларусі, удзельніка прэстыжных міжнародных турніраў барысаўскага БАТЭ.

Нядаўна на рахунак Стаўбцоўскай ДЮСШ паступіў грашовы перавод на суму 25 мільёнаў рублёў. Гэта грашовая кампенсацыя, ці лепш сказаць, удзячнасць ад вядучага клуба краіны спартыўнай школе раёна, дзе юнак асвойваў азы футбольнай навукі. Грошы расходуюцца на набыццё спартыўнай формы, рыштунку, на абсталяванне гарадскога стадыёна.

Самому ж Аляксандру жадаем удалага выступлення за мацнейшы футбольны клуб рэспублікі. Спаўна праявіць сваё ўменне, каб трапіць у зборную каманду Беларусі, у якой наперадзе адказныя міжнародныя сустрэчы.

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *