Штогод нашы Стоўбцы прырастаюць новабудоўлямі. Вось і сёлета гараджане прыкмецілі ў новым мікрараёне на ўсходнім пачатку вуліцы Ленінскай будаўніцтва чарговай шматпавярхоўкі з разлікам на 60 кватэр, на ўзвядзенні якой працуюць вопытныя брыгады з ПМК-233. На першым здымку вы бачыце галоўнага інжынера ПМК-233 Уладзіміра Феньку і цесляра Пятра Дашкевіча за абмеркаваннем надзённых спраў. У кагорце цесляроў-бетоншчыкаў свой прафесіяналізм у поўнай меры прыкладваюць Сяргей Носаў і Юрый Булаш. Майстар Аляксандр Ермаковіч задаволены работай сваёй брыгады.
Фота Васіля Зянько