У Стоўбцах абралі кандыдата ў члены Савета Рэспублікі

Афіцыйна Выборы 2019 Главное

Сёння адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў і Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта па вылучэнні кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 5 жніўня 2019 года падпісаў Указ “Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”, згодна якому выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдуць 7 лістапада бягучага года.

Макар Ігар Мікалаевіч, першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама, Колясень Дзяніс Сяргеевіч, старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама, Шэсцель Яўген Сяргеевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў і Лук’янаў Уладзімір Міхайлавіч, генеральны дырэктар ААТ “Агракамбінат Дзяржынскі”

У адпаведнасці з п. 3 Указа № 293 і каляндарнага плана арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў членаў Савета Рэспублікі, які зацверджаны Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі павінна прайсці з 9 верасня па 8 кастрычніка 2019 года.

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь складаецца з 64 дэпутатаў, у тым ліку 8 прадстаўнікоў ад Мінскай вобласці.

Макар Ігар Мікалаевіч, першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама

Згодна часткі другой арт. 100 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь права вылучэння кандыдатаў належыць прэзідыумам мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканаўчым камітэтам.

Старшыня Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Сяргеевіч Колясень прапанаваў кандыдатуру генеральнага дырэктара ААТ “Агракамбінат Дзяржынскі” Лук’янава Уладзіміра Міхайлавіча вылучыць кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Шэсцель Яўген Сяргеевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў і Лук’янаў Уладзімір Міхайлавіч, генеральны дырэктар ААТ “Агракамбінат Дзяржынскі”

Даную кандыдатуру падтрымалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Віктаравіч Шыманец, дэпутат Мінскага обласнога Савета дэпутатаў, намеснік старшыні райвыканкама Жанна Мікалаеўна Лысая. Першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Макар Ігар Мікалаевіч таксама падтрымаў кандыдатуру Лук’янава У. М. аб вылучэнні яго ў члены Савета Рэспублікі. Ігар Мікалаевіч выразіў упэўненасць, што Лук’янаў У. М. будзе дастойна прадстаўляць Мінскую вобласць, Стаўбцоўскі раён у верхняй палаце парламента і будзе спрыяць іх далейшаму паспяховаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю. Па выніках галасавання кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання прапанаваны Лук’янаў Уладзімір Міхайлавіч, генеральны дырэктар ААТ “Агракамбінат Дзяржынскі”.

У рабоце пасяджэння прымалі ўдзел Макар Ігар Мікалаевіч, першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама, Піскіжэў Уладзімір Уладзіміравіч, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама, дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў, члены раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Нэлі АСТРЭЙКА, фота Ксеніі РУБІН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *