У ўстановах адукацыі раёна адкрылі сем мадэрнізаваных кабінетаў

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У сферы адукацыі раёна значным крокам у павышэнні якасці адукацыйнага працэсу стала набыццё мадэрнізаваных вучэбных кабінетаў.

Гэта цэлы комплекс з праграмным забеспячэннем. У аўтаматызаванае рабочае месца настаўніка ўваходзяць інтэрактыўная дошка, праектар і камп’ютар.

У нас у раёне ёсць ужо сем мадэрнізаваных кабінетаў. Сучасныя кабінеты хіміі працуюць у Дзераўнянскай сярэдняй школе, гімназіі №1, кабінеты фізікі – у трох навучальных установах райцэнтра. Мадэрнізаваныя кабінеты хіміі паступаюць цяпер у Коласаўскую і Старасвержанскую сярэднія школы.

У 15 установах адукацыі працуе сервіс «Электронны дзённік/электронны журнал».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *