Дарожнікі ДРБУ № 135 набылі новы грэйдар і каток для асфальтаўкладкі

Главное Эканомiка

Дарожнікі ДРБУ № 135 добраўпарадкоўваюць тэрыторыю новабудоўлі ў Стоўбцах – 60-кватэрнага жылога дома па вуліцы Ленінскай, а таксама працуюць у Наваколасаве – прыводзяць у парадак  пад’езд да Дома культуры і двор шматкватэрнага дома па вуліцы Перамогі, 12.

Таксама і за межамі раёна, у прыватнасці ў Дзяржынскім і Валожынскім раёнах, знаходзяцца значныя аб’екты дарожнікаў. Каб працаваць рэнтабельна, выконваць паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, яны не заседжваюцца на адным месцы, пастаянна ў пошуку. Абнаўляюць сваю матэрыяльна-тэхнічную базу. Так, для аказання сучасных і якасных паслуг не так даўно набыты грэйдар маркі «Амкадор» і каток для асфальтаўкладкі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *