На гэтым тыдні ўсе жадаючыя жыхары Стоўбцаў выязджалі на ўборку бульбы

Важное Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

На гэтым тыдні беспрацоўныя, якія стаяць на ўліку ў дзяржаўнай службе занятасці, і  іншыя жадаючыя жыхары Стоўбцаў выязджалі на ўборку бульбы ў ААТ «Агранёманскі».

– Традыцыйна ўвосень сельгаспрадпрыемствы маюць патрэбу ў дадатковых рабочых руках, у сувязі з гэтым арганізоўваюцца аплатныя грамадскія работы, – адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Тарарай.

Папярэдняя заяўка паступіла ва ўпраўленне і ад ААТ «Вішнявецкі-агра», дзе неабходны памагатыя для ўборкі ўраджаю бульбы, буракоў і яблык, а таксама для збору на палетках камення.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *