Дзяніс Колясень правёў выязны прыём грамадзян у Рубяжэвіцкім сельсавеце

Афіцыйна Главное

Старшыня Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень правёў выязны прыём грамадзян у Рубяжэвіцкім сельсавеце.

Не толькі са скаргамі, але і са словамі падзякі прыходзілі на прыём жыхары Рубяжэвіч да старшыні райвыканкама.

Марыя Бурак з вёскі Русакі звярнулася да старшыні райвыканкама па пытанні добраўпарадкавання дарогі ў іх вёсцы па вуліцы Новай.

Пасля прыёму грамадзян камісія на чале з Дзянісам Колясенем выехала на месца, у вёску Русакі, і разгледзела даны зварот. Вырашана ўжо ў бягучым годзе пачаць добраўпарадкаванне.

Марыя Бурак падняла яшчэ адно хвалюючае для мясцовага насельніцтва пытанне – газіфікацыя вёскі. Пытанне будзе вывучана і насельніцтва праінфармавана.

Жыхар г. Мінска Ігар Брыцікаў прыехаў на прыём грамадзян да старшыні райвыканкама за дапамогай-парадай: як атрымаць даведку на рэалізацыю мядовай прадукцыі. Справа ў тым, што Ігар Брыцікаў займаецца пчалярствам і сваю выязную пасеку размясціў у сваіх родзічаў, атрымаў мёд, а рэалізаваць яго не можа, бо сам пражывае і прапісаны ў сталіцы, і даведка на рэалізацыю прадукцыі з сельвыканкама яму не выдаецца.

Грамадзянін быў пракансультаваны старшынёй Рубяжэвіцкага сельвыканкама Паўлам Карніцкім і загадчыцай сектарам па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Вольгай Навіцкай. 

Міхаіл і Клара Маругі расказалі Дзянісу Сяргеевічу аб дарожнай сітуацыі ў аг. Рубяжэвічы. Яны паведамілі, што па вуліцы Івянецкай парушаецца хуткасны рэжым і каля мясцовай крынічкі, калі спыняецца транспарт, каб набраць вады, ствараецца аварыйная сітуацыя.

Данае пытанне разгледжана з выездам на месца. Супрацоўнікі ДАІ атрымалі даручэнне правесці маніторынг выканання хуткаснага рэжыму і правіл дарожнага руху. Меры бяспечнага руху ў аграгарадку ўзяты пад кантроль дарожнай аўтаінспекцыяй.

Выязныя прыёмы старшыні райвыканкама даюць магчымасць даведацца, чым жыве сельсавет, пэўная мясцовасць, што турбуе насельніцтва, і наколькі мясцовая ўлада рэагуе на звароты грамадзян. У даным выпадку відаць, што Рубяжэвіцкі сельвыканкам цесна працуе з людзьмі і аператыўна дапамагае вырашаць іх праблемы ці хвалюючыя пытанні.

Нэлі АСТРЭЙКА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *