Супрацоўнікі пракуратуры Мінскай вобласці арганізавалі сплаў на байдарках

Важное Спорт

Прафсаюзны камітэт пракуратуры Мінскай вобласці сумесна з Мінскім абласным аддзяленнем ГА «Беларуская асацыяцыя пракурорскіх работнікаў» у рамках праграмы культурна-масавых мерапрыемстваў «Прафсаюзная восень» арганізаваў сплаў на байдарках па рэчцы Узлянка, якая працякае па тэрыторыі Вілейскага раёна.

Супрацоўнікі пракуратуры Мінскай вобласці пераадолелі дыстанцыю воднага міні-марафона ў 20 кіламетраў. Яны не пашкадавалі, што выбралі такі арыгінальны від адпачынку ў выхадны дзень. Турысты атрымалі задавальненне і зарад бадзёрасці ад яднання з воднай стыхіяй, а таксама масу станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў.

Пракуроры вярнуліся з падарожжа адпачнуўшымі і натхнёнымі зносінамі з прыродай роднай Міншчыны. Безумоўна, такі адпачынак паслужыў важкім імпульсам для паспяховага выканання службовых абавязкаў.

Дзмітрый СЯНКЕВІЧ, начальнік аддзела пракуратуры Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *