У перадвыбарнай кампаніі актыўны ўдзел прымаюць прафсаюзныя арганізацыі

Афіцыйна Выборы 2019 Главное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У раёне актыўна ажыццяўляецца перадвыбарная кампанія. Аб удзеле ў ёй прафсаюзных арганізацый расказвае старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Ларычэў, дэпутат раённага Савета па Літвенскай выбарчай акрузе № 23:

– Прафсаюзы, якія прадстаўляюць інтарэсы працоўных калектываў, не знаходзяцца ў баку ад агульнанацыянальных, значных для жыцця дзяржавы падзей, традыцыйна прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі. І цяпер перад выбарамі дэпутатаў ў беларускі парламент перад намі стаіць такая ж маштабная задача. Мы зацікаўлены, каб у парламент былі выбраны падрыхтаваныя, аўтарытэтныя людзі, якія пры прыняцці законаў будуць улічваць інтарэсы чалавека працы. У нас ужо даўно распачата падрыхтоўчая работа да парламенцкіх выбараў. На пасяджэнні прэзідыума савета раённага аб’яднання прафсаюзаў вызначаны задачы, зацверджаны план мерапрыемстваў. Старшыня райкама прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі Сямён Юрчык увайшоў у склад акружной выбарчай камісіі Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У склад 33 участковых выбарчых камісій увайшлі 8 чалавек ад прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі, 13 чалавек – ад прафсаюзу работнікаў аграпрамысловага комплексу, 5 чалавек – ад прафсаюзу работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, адзін чалавек – ад прафсаюзу работнікаў аховы здароўя. На сучасны момант задача галіновых прафсаюзаў і пярвічных прафсаюзных арганізацый раёна – завяршыць работу па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, а таксама па накіраванні нашых прадстаўнікоў назіральнікамі на ўсе ўчасткі для галасавання. Мы інфармуем нашых членаў прафсаюзаў аб сваёй ролі ў выбарчай кампаніі, выкарыстоўваючы інтэрнэт-рэсурсы і сацыяльныя сеткі.

Падрыхтавала Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *