У Засульскай СШ з’явіўся камп’ютарны клас з сучаснай тэхнікай

Адукацыя Главное

Для навучэнцаў Засульскай сярэдняй школы новы навучальны год пачаўся з прыемнай падзеі: у адным з пакояў размясціўся камп’ютарны клас, дзе зараз за сучаснай камп’ютарнай тэхнікай праходзяць урокі інфарматыкі, вучэбныя і семінарскія заняткі. Сённяшнія тэхнічныя зручнасці не ідуць ні ў якае параўнанне з тым абсталяваннем, якое было раней. Тэхнічны падарунак – сем камп’ютараў, новыя зручныя сталы, прынтар – зрабіў вясковым рабятам Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Урачыстую чырвоную стужачку з прыемнасцю пад апладысменты школьнікаў разрэзаў старшыня камітэта Валянцін Татарыцкі. Яно і зразумела, Валянцін Баляслававіч – былы выпускнік гэтай школы і яе часты госць.

Фота Васіля Зянько



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *