Вучні Горкаўскай школы атрымалі падарункі ад дырэктара ААТ «Жацерава»

Адукацыя Важное

У новы навучальны год вучні Горкаўскай школы атрымалі падарункі ад дырэктара ААТ «Жацерава» Аляксандра Дударэвіча.

Усім вучням-старшакласнікам, якія летам дапамагалі ва ўборцы ўраджаю, дырэктар гаспадаркі ўручыў грашовыя прэміі, а самым маленькім школьнікам (а іх сёлета трынаццаць) – прыгожыя партфелі. Дзяўчынкам – ружовыя, хлопчыкам – сінія. Сюрпрызам-падарункам для ўсіх стаў новы камп’ютарны клас. З ім наша школа стала больш сучаснай.

Выпускнікоў школы чакае самастойнае жыццё, а першакласнікі толькі зрабілі першыя крокі на шляху да ведаў. Пажаданні ім і парады выказалі іх любімыя настаўнікі, дырэктар школы Надзея Ермаловіч.

Яніна ДУШКЕВІЧ,  настаўніца рускай мовы і літаратуры



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *