Дошка гонару

Навіна дня Нумары

Лепшых вынікаў на выкананні веснавых палявых работ па стане на 21 красавіка дасягнулі: на ворыве глебы –  механізатар ААТ «Дзераўное» Валерый Гарэлік; на культывацыі глебы – механізатар ААТ «Шашкі» Аляксандр Амараў; на чызеляванні глебы, на перадпасяўной апрацоўцы глебы, на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур, сяўбе цукровых буракоў,  сяўбе кукурузы – механізатары ААТ «Агранёманскі» Арцём Дарашэвіч, Казімір Дамброўскі, Дзмітрый Сагайдакевіч, Анатоль Казлоўскі і Аляксандр Пухоўскі; на сяўбе льну – механізатар ААТ «Рочавічы» Станіслаў Вардамскі; на хімпраполцы  – механізатар ААТ АБФ «ПМК-74 – Налібакі» Антон Макась; на ўнясенні мінеральных тукаў, унясенні і пагрузцы арганічных угнаенняў  – механізатары ААТ «Рубяжэвічы» Мікалай Тоўсты, Анатоль Рамэйка і Антон Чэрнік.

Сярод маладых лідзіруюць: на ворыве глебы – механізатар ААТ «Шашкі» Аляксандр Бабіч; на чызеляванні глебы – механізатар ААТ «Дзераўное» Аляксандр Калошыч; на культывацыі глебы – механізатар ААТ  «Жацерава» Віталій Тарабэш; на перадпасяўной апрацоўцы глебы і сяўбе збожжавых і зернебабовых культур – механізатар ААТ «Аталезь-агра» Максім Паплаўскі; на ўнясенні мінеральных угнаенняў –  механізатар ААТ АБФ «ПМК-74 – Налібакі» Станіслаў Бурдукевіч; на ўнясенні арганічных угнаенняў – механізатар ААТ «Каганец» Сяргей Шахно.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *