«Альбуцкі куфэрак». Б’юць крыніцы з-пад гары…

Альбуцкі куфэрак Важное Спецвыпускі «Праменя»

Цудоўнае месца для адпачынку стварылі акінчыцкія лесаводы. Для іх яно мае дакладныя каардынаты – 77 квартал.

Калі ехаць па дарозе Стоўбцы – Стальбоўшчына, то з левага боку адкрываецца возера, акружанае лесам. Збочваеш з дарогі – і неўзабаве трапляеш на крыніцы, якія сілкуюць гэта возера.

Да крынічкі зроблены падыход

Адразу і не разумееш, колькі ж тут, з-пад гары, б’е крыніц. Аглядаешся і бачыш, як цякуць ручайкі з розных бакоў. Лічыш – шэсць крыніц. Адну з іх леснікі (у першую чаргу – Дзяніс Лапко) абгарадзілі – да яе можна падысці і набраць вады.

Напаўняем пластмасавую шкляначку, якая вісіць напагатове. Яна рада паслужыць кожнаму падарожнаму.

Ручайкі бягуць у возера

Вада смачная. Яе любяць і грыбнікі, і паляўнічыя. Заўзятыя рыбакі ловяць карасёў у возеры і  таксама смакуюць ваду з крынічкі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *