Завяршаецца збор подпісаў

Афіцыйна Выборы 2019 Главное

Па стане на 1 кастрычніка ў акружную выбарчую камісію Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання звярнуліся двое грамадзян рэспублікі, якія маюць намер балаціравацца ў дэпутаты.

– Да 7 кастрычніка працягваецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ад партый і працоўных калектываў, і акурат 7 кастрычніка – апошні тэрмін для падачы заяў на рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты, – заўважае сакратар камісіі Таццяна Буката.

– Да выбараў застаецца ўсё менш часу. Кастрычнік у плане арганізацыі выбараў – вельмі адказны месяц.

– 1 кастрычніка ўтвораны ўчастковыя камісіі. Іх 36. У склад камісій увайшлі 333 члены, у прыватнасці, 151 вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заявы, 181 – гэта прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і адзін – прадстаўнік Камуністычнай партыі Беларусі. З панядзелка, 7 кастрычніка, участковыя камісіі пачнуць сваю работу.

– Ёсць асаблівасці ў гэтых выбараў у парламент?

– Асаблівасць у тым, што галасаваць на іх маюць права толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Грамадзяне з відам на жыхарства ў даных выбарах не ўдзельнічаюць (у адрозненне ад выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў). Папярэдне ў спісах для галасавання значацца 30747 грамадзян Рэспублікі Беларусь, жыхароў раёна. Спісы выбаршчыкаў, зразумела, яшчэ будуць удакладняцца. За 15 дзён да выбараў будуць гатовы да галасавання і самі ўчасткі, і падрыхтаваны спісы. На ўчастках будзе арганізавана дзяжурства, таму любы выбаршчык зможа ўпэўніцца, што ён ёсць у спісах для галасавання.

– Калі будуць названы імёны зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты?

– Пасля падачы дакументаў камісія на працягу дзесяці дзён ажыццявіць праверку даставернасці звестак, якія ўказаны ў падпісных лістах, дэкларацыях аб даходах і іншых дакументах. На падставе гэтага на пасяджэнні камісіі будзе прынята рашэнне аб рэгістрацыі грамадзяніна кандыдатам у дэпутаты. З моманту рэгістрацыі пачынаецца адлік яго агітацыйнай дзейнасці.

Гутарыла Таццяна ПЯТКЕВІЧ 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *