Дзяцінства пачынаецца з садзіка

Адукацыя Важное Дзіцячы «Праменьчык»

Дзеці… Наша радасць і шчасце. А дзяцінства пачынаецца з дзіцячага садка.

Менавіта тут нашыя дзеці атрымліваюць першыя веды: вучацца размаўляць, маляваць, чытаць, спяваць, танцаваць…, г. зн. робяць першыя крокі ў жыццё. У садках пачынаюць выхоўвацца асобы, а дапамагаюць ім у гэтым іх першыя настаўнікі – выхавальнікі, памочнікі выхавальнікаў, усе супрацоўнікі дашкольных дзіцячых устаноў.

У выхаванцаў ДУА «Яслі-сад № 5 г. Стоўбцы» жыццё кіпіць, нібы бурлівы струменьчык. З выхаванцамі групы «Крынічка» працуе Ірына Барысаўна Харкова, якая ўжо шмат гадоў аддае сябе маленькім наведвальнікам. Жыццё ў групе «Крынічка» насычанае і непаўторнае. Дзеці бавяць час у свеце прыгажосці, гульні, казкі, музыкі, фантазіі і творчасці. Ірына Барысаўна стараецца дапамагчы маленькім дапытлівым хлопчыкам і дзяўчынкам быць упэўненымі ў сабе, у сваіх ведах і ўменнях, адчуваць сябе маленькімі грамадзянамі нашай краіны.

Усе выхаванцы ДУА «Яслі-сад № 5 г. Стоўбцы» і іх бацькі віншуюць адміністрацыю садка, выхавальнікаў, усіх супрацоўнікаў дзіцячай установы з Днём настаўніка. Шчасця вам, радасці, дабрабыту і цудоўных, паслухмяных «вучняў».

Дзеці любяць маляваць
Якая цікавая кніжка
Удала складваюцца пазлы
Шмат чаго хочацца купіць
Дапамогуць, палечаць
Што там вырасла ў агародзе?
Жывы куток

Нэлі АСТРЭЙКА

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *