Кансультацыя на партнёрскіх умовах

Важное

image_pdfimage_print

Для пажылых людзей ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» арганізаваў сацыяльную кансультацыю з удзелам прадстаўнікоў розных службаў і арганізацый раёна.

Сацыяльная кансультацыя для пажылых людзей

Летась падобная форма работы была апрабавана і знайшла станоўчы  водгук. Падчас кансультацыі пажылыя людзі маглі задаць пытанні, якія іх хвалявалі, і атрымаць кваліфікаваны адказ, падзяліцца сваімі думкамі, абмеркаваць тую ці іншую сітуацыю.

На сацыяльную кансультацыю абавязкова запрашаюць прадстаўнікоў Стоўбцыгаза, да якіх фактычна заўсёды ёсць пытанні, тым больш у пачатку ацяпляльнага сезона. Актуальна не толькі з паняццем эксплуатаваць газавае і іншае абсталяванне, але і бяспечна.

Па пытаннях пажарнай бяспекі даваў кансультацыі першы намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Полацкі. Інспектары РАНС і самі часта наведваюцца ў домаўладанні пажылых грамадзян для правядзення пажарна-прафілактычнай работы, абследавання жылога фонду. І, хоць тэма гэта для многіх не новая, заўсёды ёсць цікавасць да абстаноўкі ў раёне, да тых акалічнасцяў, якія прывялі да пажару.

Запрошаная на сустрэчу вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Стаўбцоўскага раёна Раіса Лазар пазнаёміла пажылых людзей з санаторыямі і здраўніцамі рэспублікі.

– Работа адносна інфармавання пажылых людзей вядзецца сістэматычна на працягу года, – адзначае загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Аксана Жыбуль. – Многія арганізацыі  і ўстановы ўжо сталі партнёрамі тэрытарыяльнага цэнтра, заўсёды з ахвотай адгукаюцца на нашы запрашэнні і ўдзельнічаюць у сустрэчах з пажылымі людзьмі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *