З «1 класам» і «паштовым кур’ерам»

Важное

Паштавікі святкуюць сваё прафесійнае свята 9 кастрычніка, у Сусветны дзень пошты. Сёлета ён адзначаецца ў 50 раз. На даны момант у Сусветны паштовы саюз уваходзяць 192 краіны свету, у тым ліку і Беларусь, таму ён лічыцца інтэрнацыянальнай міжурадавай арганізацыяй і мае статус спецыяльнай установы ААН.

Асноўная ідэя стварэння саюза – у садзейнічанні ўстойліваму развіццю даступных паштовых паслуг, якія будуць развіваць зносіны паміж жыхарамі розных краін. У многіх краінах свету ў гэты дзень арганізуюцца філатэлістычныя выстаўкі, дні адкрытых дзвярэй на пошце, у паштовых музеях – канферэнцыі, семінары і забаўляльныя мерапрыемствы.

– Пошта абслугоўвае ўсіх, яна пастаянна развіваецца і прымае на ўзбраенне самыя сучасныя тэхналогіі. Расце колькасць паслуг, – адзначае начальнік Стаўбцоўскага ўчастка паштовай сувязі Дзяржынскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП «Белпошта» Марына Петух. Участак быў створаны пасля рэарганізацыі роўна год таму.

Найбольшым попытам у кліентаў карыстаюцца паштовыя адпраўленні «1 клас». Іх перавага ў тым, што ўкладанне можна зрабіць вагою да 100 грамаў, а таксама па штрых-коду, які ёсць на канверце, адсачыць рух адпраўлення. Такая сістэма адсочвання дзейнічае і ў адносінах да заказной карэспандэнцыі, і зрабіць гэта можна заказчыку самастойна з любога камп’ютара. Паскораная пошта дзейнічае ў фармаце «сёння – на заўтра», што дае магчымасць даставіць паштовае адпраўленне на наступны дзень у любы куток Беларусі. На Стаўбцоўшчыне шырокі размах сярод прыватных прадпрыемстваў атрымала паслуга «Паштовы кур’ер» – гэта прыём пошты з офіса або дастаўка яе ў офіс.

Пошта ўсё больш цесна супрацоўнічае з банкамі і іншымі арганізацыямі. Так, у чатырох аддзяленнях сувязі – у Новай Вёсцы, Налібаках, Яблонаўцы і Літве – ажыццяўляюць аперацыі па ўкладах, выдаюць банкаўскія пластыкавыя карткі і крэдыты.

Участак паштовай сувязі мае добрыя вынікі ў гандлёвым абслугоўванні сваіх кліентаў. Варта назваць аддзяленні ў Новай Вёсцы (начальнік – Таццяна Райская), Дзераўной (Антаніна Жодзік), Шашках (Вольга Сай), Літве (Галіна Жвірбля), Любкаўшчыне (Надзея Казлоўская), Мікалаеўшчыне (Наталія Мілішкевіч), Рочавічах (Валянціна Качановіч), Цеснавой (Яніна Мянёк). Прапануюць вяскоўцам разнастайны тавар і маюць добры водгук усе тры перасоўныя аддзяленні сувязі (начальнікі – Надзея Яўсейчык, Наталля Петрашкевіч, Кацярына Бохан).

Эфектыўна працуюць з падпісчыкамі аператар пункта паштовай сувязі Аталезі Святлана Клімовіч, аддзяленні ў Заямным (начальнік – Лілія Іваноўская), Літве, Мікалаеўшчыне, Шашках, перасоўнае аддзяленне сувязі пад кіраўніцтвам Наталлі Петрашкевіч.

У сувязі з прафесійным святам нельга не прыгадаць ветэранаў пошты. Яны аб’яднаны ў ветэранскую арганізацыю, якая налічвае каля ста чалавек. Узначальвае яе Вера Котава. Ветэранаў не забываюць віншаваць з жыццёвымі юбілеямі. Да Дня пажылога чалавека кіраўніцтва філіяла аказала ім матэрыяльную дапамогу.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *