«Трэнер! Чаму ж не раней?..»

Важное Спорт

Чарговае выступленне каманды «Нёман-Агра» ў чэмпіянаце рэспублікі не дабавіла станоўчых эмоцый ні футбалістам, ні іх балельшчыкам. Стаўбчане ўступілі сапернікам з Ашмян з лікам 2:5.

ФК «Амшяны – БДУФК» разам з дзяржынскім «Арсеналам» займаюць лідыруючыя пазіцыі ў турніры другой лігі нацыянальнага першынства і наўрад ці каму ўступяць права пераводу ў клас вышэйшы – першую лігу. Аднак усё ж такога націску гасцей заўзятары на стадыёне «Юнацтва» наўрад ці чакалі. Ужо да 20-й мінуты матча ашмянцы вялі 3:0, да 40-й на табло свяціліся лічбы 5:0. І тут, можна сказаць, прагнулася самалюбства гаспадароў поля. Нападаючы нёманцаў, ён жа адначасова і трэнер каманды, Дзмітрый Даўбейка са штрафнога праводзіць гол у адказ. Праз 15 мінут пасля перапынку Дзмітрый забівае другі мяч.

На далейшы выніковы наступ нашым усё ж сіл не хапіла. Дало знаць і выдаленне з поля за парушэнні правілаў другога нападаючага Аляксандра Палешчука. Даўбейка, Паляшчук, яшчэ Шкураценка, Каток – самыя вопытныя. Маладым жа не хапае сіл ды, пэўна, і навукі, каб супрацьстаяць больш спрактыкаваным.

Уменне прыходзіць з практыкай? Імкненне да перамогі падмацоўвае жаданне? Пачакаем наступных сустрэч нашых футбалістаў.

Фёдар БАНДАРОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *