Ці далёка «Гарызонт»?

Важное Спорт

«Гарызонт» – назва жаночай баскетбольнай каманды, якая прадстаўляе Мінскую вобласць, на слыху і ў аматараў спорту Стаўбцоўшчыны.

Памятаецца, як пазалетась баскетбалісткі праводзілі рашаючыя паядынкі за званне чэмпіёнаў Беларусі ў зале для спартыўных гульняў нашага фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

У новым розыгрышы нацыянальнага першынства, які стартаваў у канцы верасня, «Гарызонт» павядзе барацьбу за тытул мацнейшай баскетбольнай каманды рэспублікі з пастаянным канкурэнтам – клубам «Цмокі-Мінск». А таксама з гродзенскімі «Алімпіяй», «Вікторыяй», камандамі Гомеля, Брэста, калектывам Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР) і другімі саставамі свайго ж клуба «Гарызонт-2» і «Цмокі-Мінск-2».

Ці змогуць стаўбчане зноў сачыць за ходам сустрэч мацнейшых баскетбольных каманд рэспублікі, перажываць за «Гарызонт», які назвалі сваім? Прынамсі, раней Наталля Трафімава, якая з’яўляецца трэнерам і «Гарызонта», і зборнай Беларусі, не адмаўляла такую магчымасць.

А можа, сапраўды, са Стоўбцаў «Гарызонту» бліжэй быў бы відаць чэмпіёнскі далягляд.

Фёдар БАНДАРОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *