Маміны мілыя чацвярняткі

Главное

Даша, Маша, Саша і Каця з’явіліся на свет у адзін дзень. Гэтая навіна абляцела ўсю краіну ў сродках масавай інфармацыі. Дзеці былі маленькія, да 900 грамаў вагою. Так Наталля Нічыпаровіч у адзін час стала маці чацвярых дачушак.

І для яе пачаліся няпростыя будні па выходжванні малютак. Сёння дзяўчынкі ўжо школьніцы – другакласніцы Коласаўскай сярэдняй школы.

Вялікую дапамогу шматдзетная маці атрымала ад дзяржавы. Для дзетак была выдзелена нянька. Наталля Валянцінаўна з удзячнасцю гаворыць аб гэтым. І вялікую падзяку выказвае бацькам, з якімі яна жыве са сваім вялікім сямействам у адной кватэры. Адметна, што Наталля сама са шматдзетнай сям’і. У Валянціна Віктаравіча і Наталлі Уладзіміраўны таксама чацвёра дзяцей –  два сыны і дзве дачкі. Увесь час бацькі дапамагаюць выхоўваць дзяўчынак.

Для іх створаны выдатныя ўмовы для развіцця. Акрамя агульнаадукацыйнай школы трое дзяўчынак вучацца іграць на гітары ў Наваколасаўскай дзіцячай школе мастацтваў. Наталля Валянцінаўна гаворыць, што дзяўчынкі розныя не толькі знешне, але і па характарах, кожная з іх – асоба. Няхай растуць, сагрэтыя любоўю!

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *