Такія суседзі

Важное Спорт

Стоўбцы і Узда – блізкія суседзі. І ў футболе каманды доўга, можна сказаць, ішлі паралельным курсам. Па два разы за апошняе дзесяцігоддзе яны станавіліся чэмпіёнамі вобласці. Паспрабавалі сілы і ў чэмпіянаце рэспублікі. І ўздзенцы тут выглядаюць больш паспяховымі – у турніры другой лігі нацыянальнага першынства яны ідуць цяпер на шостым месцы. Стаўбцоўскі ж «Нёман-Агра» займае апошнюю пазіцыю.

Не парушыла такі расклад і сустрэча чарговага тура. Нёманцы зноў прайгралі, аднак іх гульня безнадзейнай не выглядала. Лік у матчы ФК «Узда» – «Нёман-Агра» адкрылі нашы. Ужо на чацвёртай мінуце трапны ўдар па варотах удаўся Дзмітрыю Даўбейку. І толькі напрыканцы тайма ўздзенцы зраўнялі лік, затым выйшлі наперад. А ў пачатку другой паловы сустрэчы лік стаў 3:1. Усе тры мячы на рахунку нападаючага ФК «Узда» Аляксея Хадневіча. Падвёў ён на апошняй мінуце матча і агульны рахунак – 5:3 на карысць гаспадароў поля.

А датэгуль сітуацыя мянялася нават з надзеяй на поспех у стаўбчан. На 57-й мінуце на табло значыліся лічбы раўнавагі – 3:3. Пастараліся нашы Мікіта Арцюшкевіч і зноў жа Дзмітрый Даўбейка. Усё ж фінал стаў пераможным для ФК «Узда».

Сёння на стадыёне «Юнацтва» каманда «Нёман-Агра» сустрэнецца з ФК «Асіповічы».

Фёдар БАНДАРОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *