З дарамі восені

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

Раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва заручыўся спонсарскай падтрымкай і правёў дабрачынную акцыю «Восеньскія дары».

Вольга Скіба з удзячнасцю прымае ўвагу работнікаў сацыяльнай службы

Грамадзяне, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні,  адзінокія пажылыя людзі, інваліды І і ІІ груп, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання пажылых грамадзян, усяго 26  чалавек, атрымалі вітамінную прадукцыю – яблыкі і бульбу, прадастаўленыя ААТ «Вішнявецкі- агра». Індывідуальны прадпрымальнік Ларыса Дзейчык дапоўніла гэты набор гародніны і садавіны капустай.

–       У нас некалькі накірункаў, якія мы ахапілі, – расказвае загадчыца аддзела сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Алена Юхноўская. – Акрамя набораў гародніны, мы мелі магчымасць па патрэбе развезці і сродкі асабістай гігіены, якія нам прадаставіў у выглядзе замежнай дабрачыннай дапамогі фонд  «Добра тут». Адзначаная дабрачынная арганізацыя не адзін раз ужо аказвала дапамогу па заяўках нашага цэнтра. Гэта не толькі прадметы асабістай гігіены, але і тэхнічныя сродкі рэабілітацыі. У рамках нашага сацыяльнага праекта «Мабільны псіхолаг» для інвалідаў і пажылых людзей будзе праходзіць дабрачынная акцыя на тэрыторыі Налібацкага сельсавета. Мы раздадзім адзначанай катэгорыі грамадзян тэхнічныя сродкі рэабілітацыі.

Усе адрасаты з вялікай удзячнасцю сустракалі Алену Юхноўскую і яе калегу, спецыяліста па сацыяльнай рабоце Марыну Еўстратчык. Часлава Лашук прызнанне сацыяльнай службе выказала так:

–       Мы даўно знаходзімся пад апекай тэрытарыяльнага цэнтра. Адразу на абслугоўванні сацыяльнага работніка была мама, інвалід І групы.  Ужо 10 гадоў, як яе няма з намі. Адразу пасля мамы і наш узрост  падаспеў, мы не адмовіліся ад паслуг сацыяльнага цэнтра, аформіліся на абслугоўванне. Мне ўжо пад 89 гадоў, а майму мужу ў гэтым годзе споўніцца 90. Мы вельмі задаволеныя, нам вялікае аблягчэнне. Вялікую справу робіць сацыяльная служба для пажылых людзей, узяць толькі ўборку ў доме. Вельмі добры работнік Марыя Бецька, паслухмяная, што папросім – не адмовіць, дапаможа. Мы вельмі задаволеныя, нам здаецца, што без сацыяльнага абслугоўвання мы б не змаглі пацягнуць цяжкасці будняў у нашым узросце. А так мы можам схадзіць на сходы, канцэрты. За сённяшні падарунак удзячныя, усё спатрэбіцца, нам цяжка  хадзіць па магазінах.

Застаецца зрабіць вывад, што восень прыгожая і вось такімі дабрачыннымі акцыямі. З дарамі яны праходзяць у розных формах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна таксама, дзе надаецца ўвага ветэранам працы.

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *