У стаўбцоўскім філіяле Мінскага аблспажыўтаварыства ўшанавалі ветэранаў вытворчасці

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print

Яркая з’ява ў стаўбцоўскім філіяле Мінскага аблспажыўтаварыства — ўшанаванне ветэранаў вытворчасці. Яно кожны год прымяркоўваецца да Дня маці, хоць на роўных прыходзяць і прадстаўнікі моцнай паловы.

Сёлета пабіты рэкорд: на ўрачыстасць прыбылі 77 чалавек – з райцэнтра і сельскай мясцовасці. І кожны год колькасць ветэранаў павялічваецца. Шаноўных гасцей прынялі ў рэстаране з накрытым сталом.

Намеснік дырэктара філіяла па кадрах і ідэалагічнай рабоце Галіна Душэўская расказала аб апошніх навінах пасля рэарганізацыі, адказала на ўсе пытанні. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі Валянціна Ліпніцкая падрыхтавала падарункі ветэранам, хто адсвяткаваў юбілейныя даты: 80-ці, 70-ці і 60-годдзе. Віншаванні калег прымалі былы дырэктар рынка Эдуард Брода, былы дыспетчар Марыя Віцько, былы начальнік па кадрах Валянціна Пяткевіч, былы эканаміст Галіна Вялічка, былая буфетчыца Галіна Булаш, былы прадавец Валянціна Кужэльная, былы пекар-майстар Ганна Гардзеева, былая буфетчыца Тамара Гапеева, былы кандытар Раіса Калбаска.

Святочную праграму з конкурсамі падрыхтавалі супрацоўнікі стаўбцоўскага раённага цэнтра народнай творчасці. Свята зацягнулася да поўначы. Радасць і ўдзячнасць былі без межаў.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *