У радзільным аддзяленні раённай бальніцы павіншавалі жанчын

Главное Соцыум

image_pdfimage_print

Заключным мерапрыемствам святочнага Тыдня маці ў раёне стала віншаванне ў радзільным аддзяленні раённай бальніцы жанчын, якія нарадзілі ў гэтыя дні.

 На тыдні нарадзіліся чацвёра дзетак. І што прыемна і адметна, што тры маладыя сям’і сталі шматдзетнымі. У Паліны Салей з аграгарадка Шашкі нарадзілася дзяўчынка, гэта трэцяе дзіця ў сям’і. Наталля Валента з Драздоў таксама нарадзіла дзяўчынку, другое дзіця ў сям’і.

На момант віншавання ў радзільным аддзяленні перад выпіскай знаходзіліся стаўбчанкі Ганна Дзяржаўская і Кацярына Мастоўская. На сучасны момант яны ўжо тшматдзетныя маці, таму што і ў адной, і ў другой сям’і нарадзілася трэцяе дзіця. І ў Мастоўскіх, і ў Дзяржаўскіх ёсць ужо хлопчык і дзяўчынка, і вось такое шчаслівае папаўненне. Урачыстую рэгістрацыю нованароджаных Міхаіла Дзяржаўскага і Вікторыі Мастоўскай здзейсніла начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама Надзея Картузава.

З падарункамі і кветкамі павіншавалі жанчын з нараджэннем дзіцяці  старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”Святлана Жыбуль, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Святлана Блашко, першы сакратар раённага камітэта БРСМ Ягор Падольскі.

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *