Прафілактыка артрыту неабходная

Важное Медыцына

Фота носіць ілюстрацыйны характар

12 кастрычніка адзначаўся Сусветны дзень барацьбы з артрытам.

Артрыт – гэта запаленне суставаў. Існуюць два віды артрыту – запаленчы і дэгенератыўны (запаленне злучальнай тканіны сустава). Запаленчы артрыт выкліканы пападаннем у сустаў інфекцыі  і характарызуецца запаленнем унутранай абалонкі сустава.

Артрыт небяспечны для здароўя, таму што вядзе да акасцянення канечнасцяў, а ў далейшым – да інваліднасці чалавека. Папярэджаннем артрыту займаюцца нешматлікія людзі, тыя, якія пераканаліся, наколькі цяжкія наступствы гэтага захворвання. Аднак прафілактыка артрыту неабходная кожнаму чалавеку. Да гэтага захворвання схільныя, у першую чаргу, тыя, хто вымушаны доўгі час знаходзіцца на нагах з-за спецыфікі сваёй працы, хто займаўся прафесійным спортам, хто часта хварэў на ангіну, хто перанёс розныя інфекцыйныя захворванні.

Аб прафілактыцы артрыту вельмі важна падумаць яшчэ і таму, што гэтая хвароба да цяперашняга часу лічыцца невылечнай, нягледзячы на багаты вопыт традыцыйнай і народнай медыцыны ва ўхіленні боляў у суставах, у прыпыненні хваробы. Прафілактыка данага захворвання пачынаецца з адмовы ад курэння і злоўжывання кавай. У  сваім рацыёне неабходна рэзка скараціць ўжыванне чырвонага мяса і павялічыць прыём садавіны і агародніны, такіх як чорныя парэчкі, чарніцы, памідоры, пятрушка, яблыкі.

Народныя сродкі рэкамендуюць для прафілактыкі і лячэння артрыту выкарыстоўваць тлушч і печань траскі. Дыетолагі называюць выдатным прафілактычным сродкам ад артрыту апельсін (яго трэба штодня з’ядаць па адным).

Варта штогод праходзіць дыспансэрны агляд і звяртацца да ўрача-рэўматолага пры першых жа прыкметах захворвання.

Паліна ВЫСОЦКАЯ, памочнік урача-валеолага РЦГіЭ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *