У Стоўбцах адзначылі Дзень нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных

Ахова правапарадку Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

15 кастрычніка ў Стаўбцоўскім раённым Цэнтры культуры адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Удзел у святочнай праграме, наладжанай у рамках трэцяга этапа акцыі «Моладзь за бяспеку», прынялі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, юныя ратавальнікі-пажарныя раёна, навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі Стаўбцоўшчыны, а таксама работнікі сферы культуры.

Першая частка мерапрыемства прайшла на пляцоўках бяспекі: удзельнікі ўзгадалі правілы бяспечных паводзін, склалі тэматычныя пазлы, прывялі ў бяспечны стан кватэру, згулялі ў крыжыкі-нолікі і, канешне, не абышлося без прымярання баяваго аддзення ратавальнікаў.

Другая частка прайшла ў актавай зале Цэнтра культуры пад гучнай назвай “Восеньскі баль юных ратавальнікаў”. Афіцыйная частка, якая распачынала баль, была прысвечана, зразумела, дзейнасці арганізацыі. Да ўвагі прысутных была прапанавана прэзентацыя, якая распавядала аб шматлікіх накірунках дзейнасці юных ратавальнікаў-пажарных.

Не абышлося і без дакументальнай справаздачы работы раённага аддзялення Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, па выніках якой начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Валянцінавіч Ілюшын і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Людміла Мар’янаўна Стонька ўручылі падзячныя лісты і падарункі, а таксама пасведчанні членаў арганізацыі ратавальнікаў-пажарных самым актыўным юным ратавальнікам.

Падзячныя лісты былі ўручаны і настаўнікам, якія на працягу года рыхтавалі юных ратавальнікаў да самых розных конкурсаў і мерапрыемстваў. Не засталіся без увагі і работнікі культуры – за актыўны ўдзел у мерапрыемствах, накіраваных на прапаганду бяспекі жыццядзейнасці, была аб’яўлена падзяка тэхніку народнага клуба “Пралеска” Яраславу Найдзёну. Завяршылася афіцыйная частка праглядам фільма «Зубрёнок — 2018».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *