Сяргей Шэсцель сустрэўся з жыхарамі вёскі Літва

Афіцыйна Важное

Іх агучылі жыхары вёскі Літва падчас сустрэчы са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Шэсцелем.

Пераважная большасць пытанняў – агульныя праблемы жыхароў Літвы. У сустрэчы таксама бралі ўдзел загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Вольга Навіцкая, намеснік начальніка ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль, намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Любоў Жыбуль.

Сяргей Шэсцель праінфармаваў прысутных аб стане спраў, планах, перспектывах у аграпрамысловым комплексе. Шырока былі абмеркаваны пытанні развіцця сацыяльнай сферы, будаўніцтва жылля на Стаўбцоўшчыне.

На сустрэчы жыхары вёскі Літва маглі задаць свае пытанні. Прагучалі як пытанні грамадскага характару, так і асабістыя. Мясцовую грамадскасць турбуе асвятленне вуліц вёскі. Сяргей Шэсцель паведаміў, што з 15 кастрычніка асвятленне будзе ўключана, заяўка на РЭС адпраўлена. Мясцовая ўлада разумее, што ў сувязі з раннімі прыцемкамі ў людзей узнікаюць нязручнасці, таму паклапаціліся загадзя.

У сельскіх жыхароў ёсць клопат пра добраўпарадкаванне вуліцы Цэнтральнай у в. Літва, а таксама пра газіфікацыю данай мясцовасці.

Сяльчане выказалі і словы падзякі старшыні Літвенскага сельвыканкама Тадэвушу Галавачу за клопат аб людзях, дырэктару Стаўбцоўскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства Андрэю Халюту за якаснае абслугоўванне насельніцтва ў мясцовым магазіне, за цудоўнага прадаўца Раісу Камейшу, якая кожнаму наведвальніку ўдзеліць увагу, параіць, за яе чалавечнасць.

Такія сустрэчы з насельніцтвам, якія ладзяцца кіраўніцтвам райвыканкама, дазваляюць жыхарам Стаўбцоўшчыны быць у курсе ўсіх спраў, ведаць, чым жыве раён, як развіваецца, а таксама даведацца аб хвалюючых пытаннях, каб дапамагчы іх вырашыць, і рабіць усё, каб жыццё людзей было камфортным.

Нэлі АСТРЭЙКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *