Калектыў філіяла «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» у пераможцах

Главное Эканомiка

Творчая каманда стаўбцоўскіх энергетыкаў

Калектыў філіяла «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» стаў прызёрам V агляду-конкурсу РУП «Мінскэнерга».

Гэты фестываль быў прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Году малой радзімы і праходзіў у  аздараўленчым цэнтры «Энергетык». Напоўнены духам творчай барацьбы, ён даў магчымасць удзельнікам ад усіх філіялаў РУП «Мінскэнерга» праявіць найвышэйшую актыўнасць і падзяліцца зарадам энергіі.

У першы конкурсны дзень каманды дэманстравалі артыстызм, харэаграфію, вакал, пачуццё гумару ў творчым конкурсе  «Дзякуй салдатам Перамогі…», а ў другі – відэаработы на тэму «Карпаратыўная сацыяльная адказнасць РУП «Мінскэнерга». Стаўбцоўскія энергетыкі занялі ганаровае трэцяе месца ў творчым конкурсе.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *