Стартуе перадвыбарная агітацыя

Афіцыйна Важное Выборы 2019

17 каcтрычніка адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70 па выбарах Дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Члены выбарчай камісіі разгледзелі пытанне аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, аб бюлетэні на выбарах, аб спосабах інфармавання выбаршчыкаў, аб даходах і маёмасці кандыдатаў у дэпутаты і аб размеркаванні эфірнага часу для выступлення кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Разгледзеўшы і прааналізаваўшы лісты кандыдатаў у дэпутаты, акруговая выбарчая камісія Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70 паведамляе, што кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь зарэгістраваны:

  1. Лысёнкаў Мікалай Мікалаевіч, 1979 года нараджэння, індывідуальны прадпрымальнік, член партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада», спосаб вылучэння – палітычная партыя, месца жыхарства – г. Стоўбцы;
  2. Мамайка Іван Андрэевіч, 1974 года нараджэння, начальнік Стаўбцоўскага РАУС райвыканкама, беспартыйны, спосаб вылучэння – збор подпісаў, працоўны калектыў, месца жыхарства – г. Стоўбцы;
  3. Мацюшычаў Ягор Альбертавіч, 1983 года нараджэння, індывідуальны прадпрымальнік, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі, спосаб вылучэння – палітычная партыя, месца жыхарства – г. Мінск;
  4. Пашкевіч Аляксандр Міхайлавіч, 1967 года нараджэння, дырэктар ААТ «Стаўбцоўская ПМК», беспартыйны, спосаб вылучэння – збор подпісаў выбаршчыкаў, месца жыхарства – г. Стоўбцы.

Усе кандыдаты ў дэпутаты атрымаюць магчымасць выступіць на тэлеканале СТВ.  25 кастрычніка 2019 года на тэлеканале СТВ выступяць: М. М. Лысёнкаў – 19.15 – 19.20; І. А. Мамайка – 19.20 – 19.25; А. М. Пашкевіч – 19.25 – 19.30; Я. А. Мацюшычаў – 19.30 – 19.35. Радыёвыступленні можна паслухаць 31 кастрычніка на радыёстанцыі «Мінская хваля»: М. М. Лысёнкаў – 07.00 – 07.05; І. А. Мамайка – 07.05 – 07.10; А. М. Пашкевіч – 07.10 – 07.15; Я. А. Мацюшычаў – 07.15 – 07.20.

Сваю перадвыбарную праграму кандыдаты павінны прадаставіць у СМІ не пазней 27 кастрычніка.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *