Стартаваў конкурс «Жанчына года Стаўбцоўшчыны-2019»

Соцыум

Сучасныя жанчыны не толькі займаюцца выхаваннем дзяцей, сямейнымі справамі, але і з’яўляюцца прафесіяналамі ў сваёй справе, паспяхова робяць кар’еру на вытворчасці, у палітыцы, бізнесе, адукацыі, спорце ці ў любой іншай сферы.

Стаўбцоўская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» праводзіць конкурс «Жанчына года Стаўбцоўшчыны-2019», мэта якога – прызнанне самых лепшых, самых актыўных таленавітых жанчын Стаўбцоўшчыны.

Конкурс пройдзе ў лістападзе 2019 года па наступных намінацыях: «Лідарства і паспяховае кіраўніцтва», «Дзелавая жанчына», «Актыўная жыццёвая пазіцыя», «Паспяховая маладосць», «Мацярынская слава», «Гаспадыня сяла», «Духоўнасць і культура».

Матэрыялы конкурсу накіроўваюцца з пратаколамі прэзідыумаў пярвічных арганізацый ГА «БСЖ» у раённую арганізацыю ГА «БСЖ» да 02 лістапада 2019 года па адрасе: 222666, г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 40, каб. № 3, № 6 (тэлефоны для даведак –2-17-20, 8-033-32-99-750).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *