Стаўбчане занялі 3 месца на абласным фестывалі народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”

Главное Культура

Учора ў Мар’інай Горцы прайшоў ХVІ абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. Гэты фестываль – адна з самых адметных фестывальных старонак Міншчыны – папулярны і цікавы ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў. Асноўная ідэя фестывалю – раскрыць багацце і разнастайнасць аматарскай творчасці ў самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы.

Ад Стаўбцоўскага раёна удзел у конкурсе прыймалі вядомыя калектывы — «Жавароначкі», «Феерыя» і «Шчабятушкі». Для выступлення яны падрыхтавалі агульны нумар. Па выкінах конкурсу Стаўбцоўскі раён заняў 3 прызавое месца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *