У Стаўбцоўскім АКС працуе ўніверсальная брыгада

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print

У Стаўбцоўскім АКС працуе ўніверсальная брыгада, якая задзейнічана на аб’ектах добраўпарадкавання ў райцэнтры і сельскіх населеных пунктах. 

Брыгадзір Анатоль Пока – цясляр, а члены брыгады Міхаіл Мардзіловіч і Сяргей Бабко – сталяр і муляр адпаведна, таму любы від работы падыходзіць для іх кваліфікацыі. На рахунку брыгады – вялікая колькасць самых розных аб’ектаў, дзе ажыццёўлены рамонт або выканана абнаўленне. Значныя аб’ёмы работ звязаны з добраўпарадкаваннем пешаходных дарожак і тэрыторый вакол двароў.

– Завяршаем укладку тратуарнай пліткі ля новабудоўлі па вуліцы Ленінскай у Стоўбцах, пасля пяройдзем на вуліцу Міру, – гаворыць Анатоль Пока.

Пад рукой усе неабходныя матэрыялы, таму работа ў прафесіяналаў ідзе хутка. Балазе і кастрычніцкае надвор’е ім спрыяе.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *