У ААТ «Вішнявецкі-агра» запланавалі нарыхтаваць 13 тысяч тон сіласу

Важное Сельская гаспадарка

У ААТ «Вішнявецкі-агра» запланавалі нарыхтаваць 13 тысяч тон сіласу. Але жыццё, а дакладней – старанная, плённая праца, уносіць прыемныя карэктывы. І ў зводцы значыцца: нарыхтавана ўжо каля 22 тысяч тон. Шчодра ўрадзіла кукуруза – запоўнены якасным кормам для жывёлы сіласныя сховішчы.

Такія ж узорныя гаспадарскія вынікі і ў ААТ «Рубяжэвічы». У наяўнасці 21 550 тон сіласу. А яшчэ – каля 16 тысяч тон сенажу. Можна смела разлічваць, што не знізяцца надоі і прыбаўленні ў вазе жывёлы.

Сёлетні даволі няпросты па ўмовах надвор’я год – з позняй вясной, спякотным, засушлівым чэрвенем, халаднаватым ліпенем – паказаў, што для вырошчвання кукурузы не страшная кліматычная нестабільнасць. Галоўнае – правільная агратэхніка і ўменне працавітых рук.

Фёдар БАНДАРОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *