На Стаўбцоўскім філіяле ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» асвоілі выпуск новага віду прадукцыі

Главное Эканомiка

На Стаўбцоўскім філіяле ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» асвоілі выпуск новага віду прадукцыі – фруктовага соусу. Такім соусам – і гэта кожнай гаспадыні варта ўзяць на заўвагу! – можна ўзбагаціць смак любой мясной і іншай стравы.

Соус выпускаецца трох відаў – з чорнымі парэчкамі, журавінамі і брусніцамі. Прадукт поўнасцю натуральны, каштоўны тым, што ўтрымлівае прыродную клятчатку. Кіслінку надае яму фруктовае пюрэ, а ад часнаку і спецый ён атрымлівае апетытны водар. Магчыма, у традыцыйнай беларускай кухні соусы такога кшталту былі не надта распаўсюджаны, але сёння нашы густы фарміруюцца не толькі звычкамі продкаў, але і культурай харчавання, уяўленнем пра здаровы лад жыцця і да т. п.

– Хочацца, каб нашы пакупнікі пакаштавалі соусы і далі ім сваю ацэнку, – разважае спецыяліст па маркетынгу Кацярына Лапко. – Яны выпушчаны з айчыннай сыравіны. А што можа быць карысней за   вырашчанае на нашай зямлі?

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *