З паклонам – да франтавікоў

Нумары Памяць

У пярэдадзень Вялікай Перамогі абласная арганізацыя Беларускай асацыяцыі інвалідаў вайны накіравала на рахунак свайго раённага аддзялення ў Стоўбцах грашовую дапамогу ў суме 3,5 мільёна рублёў.

– Такая традыцыя напярэдадні 9 Мая існуе не першы год, сёлета ёй ужо дзесяць гадоў, – адзначае старшыня раённага аддзялення Беларускай асацыяцыі інвалідаў вайны Міхаіл Мазур. – Па дамоўленасці з раённым выканаўчым камітэтам, сродкі, што паступяць, будуць размеркаваны паміж інвалідамі вайны і – з паклонам з нагоды Дня Перамогі, 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – дастаўлены ім дамоў.

Менавіта на асабістай ініцыятыве старшыні трымаецца ў большай частцы дзейнасць асацыяцыі інвалідаў вайны ў раёне. Па прычыне шаноўнага ўзросту гэтых людзей ім вельмі цяжка сабрацца разам, ды і рады асацыяцыі з кожным годам няўмольна радзеюць…



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *