З дапамогаю новай тэхнікі

Нумары Сельская гаспадарка Факты, падзеi, людзi

У гэтым годзе кіраўніцтвам вобласці перад працаўнікамі прадпрыемства меліярацыйных сістэм пастаўлена сур’ёзная задача – правесці меліярацыйныя работы на плошчы больш за дзве тысячы гектараў. Дзеля гэтых мэт  напрыканцы мінулага года прадпрыемствам набыты новы мадэрнізаваны гідрафікаваны экскаватар-дрэнаўкладчык, які выпускаецца на Коханаўскім экскаватарным заводзе.

Як расказвае дырэктар Юрый Скармаховіч (на здымку злева), за такой тэхнікай   будучае меліярацыі. Брыгада вяла работы па ўкладцы дрэнажу на першым  пускавым комплексе аб’екта «Нёман» у ААТ «Агранёманскі». Працуе на дрэнаўкладчыку механізатар Міхаіл Гарыцкі (на здымку справа), які задаволены тэхнікай. Ён прайшоў перападрыхтоўку і атрымаў адпаведную катэгорыю на права работы на экскаватарах непарыўнага дзеяння. Выкарыстоўваецца пры выкананні работ лазерны перадатчык,  звязаны непасрэдна з экскаватарам, на якім устаноўлена прыёмнае прыстасаванне. Такім чынам, з дапамогаю лазернага промня пастаянна падтрымліваецца зададзены ўхіл. За дзень з дапамогаю дрэнаўкладчыка ўкладваюць каля 400 метраў поліэтыленавых перфарыраваных труб у геатэкстыльнай абмотцы.

Надзея БАТАЛКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *