Стаўбцоўскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў прыняло ўдзел у абласной акцыі

Выборы 2019 Главное

9 лістапада з 10.00 да 12.00 у г. Стоўбцы была праведзена раённая акцыя “Выбаршчык, усё ў тваіх руках”. У ёй прынялі ўдзел Стаўбцоўскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, і жыхары нашага горада.

Стаўбцоўскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў прадстаўлялі Алена Леанідаўна Бандаровіч і Ульяна Дзмітрыеўна Кніга.

Як яны паведамілі, мэтай дадзенай акцыі з’яўляецца стварэнне спрыяльных адносін да выбараў, святочнага настрою, далучэнне да такіх відаў дзейнасці. Цяжкасцей падчас раённай акцыі не ўзнікла, людзі адносіліся з пазітывам. Кожнаму быў падораны каляндарык з напамінам пра выбары 17 лістапада 2019 года.

Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, у прадстаўніц быў добры настрой, і яны імкнуліся яго перадаць людзям. “Мы выйшлі на вуліцы нашага горада, каб падарыць усмешкі іншым”. І, трэба сказаць, усё атрымалася.

Марына Кутас, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *