У выніку аўтааварыі загінула 18-гадовая стаўбчанка

Ахова правапарадку Важное

10 лістапада ў 04.35 на аўтадарозе Р2, паблізу Вечатарова, пры манёўры абгону адбылося трагічнае бакавое сутыкненне аўтамабіляў “Аўдзі А 4” і “Пежо-406”, у выніку чаго “Пежо” з’ехала ў кювет і перакулілася. У аўтамабілі знаходзіліся трое пасажыраў, і адзін з іх, стаўбчанка, загінула на месцы здарэння (акурат 11 лістапада ў дзяўчыны быў бы 19-ы дзень нараджэння). Астатнія пасажыры, а таксама вадзіцель, з траўмамі змешчаны ў хірургічнае аддзяленне бальніцы. Усе яны – жыхары Стоўбцаў, 2000-2001 гадоў нараджэння.

Як адзначылі ў аддзеле ДАІ райаддзела міліцыі, у вадзіцеля ўзята кроў на наяўнасць алкаголю.

Фота носіць ілюстрацыйны характар



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *