У Стаўбцоўскім раёне вадзіцель учыніў наезд на веласіпедыста. Ёсць адзін загінуўшы

Ахова правапарадку Важное

10 лістапада ў 07.40 на аўтадарозе Літва – Куль – Пятрылавічы, непадалёку ад Цеснавой, вадзіцель аўтамабіля БМВ учыніў наезд на веласіпедыста, які рухаўся па краі праезджай часці ў спадарожным напрамку. Мужчына, 1962 года нараджэння, загінуў на месцы аварыі. Да свайго працоўнага месца, малочнатаварнай фермы ААТ “Радзіма Дзяржынскага”, ён так і не даехаў… Узбуджана крымінальная справа.
Як адзначылі ў аддзеле ДАІ райаддзела міліцыі, у вадзіцеля узята кроў на наяўнасць алкаголю.

Фота носіць ілюстрацыйны характар



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *