На Стаўбцоўшчыне стартавала датэрміновае галасаванне

Афіцыйна Выборы 2019 Главное

Дзверы выбарчых участкаў для датэрміновага галасавання адкрыліся 12 лістапада. 17 лістапада – асноўны дзень выбараў. У гэты перыяд ні адзін чалавек, які зацікаўлены ў стабільнасці і дабрабыце сваёй краіны, не застанецца раўнадушным да гэтай палітычнай падзеі. На днях я звярнулася ў Шашкоўскую выбарчую акругу, каб паглядзець, як праходзіць выбарчы працэс, і пагутарыць з людзьмі наконт выбараў дэпутата.

Як мне паведамілі Галіна Кутас, член участковай камісіі, і Алена Буцько, намеснік старшыні ўчастковай камісіі, першы дзень датэрміновага галасавання праходзіў спакойна, ніякіх парушэнняў не выяўлена, выбаршчыкі актыўна галасавалі з раніцы. Усяго прагаласавалі ў першы дзень 85 чалавек.

Для выбаршчыкаў былі адведзены спецыяльныя месцы, дзе была пададзена інфармацыя пра дэпутатаў і ўзор запаўнення бюлетэняў. Я пацікавілася ў жыхароў аграгарадка Шашкі, чаму яны прыйшлі на выбары.

Тамара Матусевіч:

  • Я прыйшла на выбары, таму што гэта мой абавязак, грамадзянскі абавязак. У мяне пануе добры настрой і я спадзяюся, што мой выбар будзе правільным. Будучыня залежыць ад кожнага з нас!

Алег Лукша:

  • Выбары для мяне – гэта абавязак. Вельмі хочацца, каб абраны дэпутат спраўдзіў нашы пажаданні. Самае галоўнае – зрабіць правільны выбар, прагаласаваць за дастойнага кандыдата. Я прыйшоў на выбары ў цудоўным настроі. Думаю, з такім настроем і павінен працаваць дэпутат на карысць грамадства.

Наталля Калкоўская:

  • Выбары для таго, каб выканаць абавязак не толькі перад дзяржавай, але і перад сабой. Ад абранага дэпутата буду чакаць паляпшэння якасці жыцця. Важны вынік. Спадзяюся, што мы зможам выбраць дастойнага.

Марына КУТАС, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *