У Стоўбцах адзін з самых вялікіх выбарчых участкаў – гэта Цэнтральны ўчастак для галасавання № 39. Раней ён месціўся ў СШ №3, а, пасля адкрыцця фізкультурна-аздараўленчага комплексу, пераехаў на ФАК.

— Гэта ўжо трэція выбары на новым месцы, — адзначае старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Аляксей Быкаў. – Створаны ўсе ўмовы для волевыяўлення і безбар’ернага асяроддзя. Падрыхтаваны чатыры кабіны. Ёсць наглядная інфармацыя. Аформлены куток выбаршчыка.

На ўчастку актыўна ідзе датэрміновае галасаванне. Прымаюцца заяўкі ад выбаршчыкаў на надомнае галасаванне ў асноўны дзень выбараў. Такіх заявак паступіла ўжо 17.
На ўчастку зарэгістравана 2710 выбаршчыкаў, у тым ліку 30 чалавек прыйдуць галасаваць упершыню.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара