Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ганна Клімаш аддала свой голас за кандыдата ў дэпутаты

Выборы 2019 Главное

У Стоўбцах на Камінтэрнаўскім участку для галасавання № 37 аддала свой голас за кандыдата ў дэпутаты парламента краіны ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ганна Андрэеўна Клімаш. Зрабіла гэта датэрмінова, таму што адчувае важнасць выбарчай кампаніі і асабістую адказнасць за будучае роднай Беларусі.

Галасуе ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ганна Клімаш

Сімвалічна, што яе ўчастак размяшчаецца ў гімназіі № 1, і гэта дадатковая магчымасць сустрэцца з падрастаючым пакаленнем, перадаць яму часцінку свайго патрыятызму. Адметна і тое, што ўзначальвае гэту ўчастковую выбарчую камісію старшыня раённага савета ветэранаў Наталля Лапко, яна і выдавала шаноўнаму ветэрану бюлетэнь для галасавання.

У свой час Ганна Клімаш марыла стаць артысткай. Паступіла ў тэатральны інстытут. Закончыла другі курс і пачалася вайна. З захопленага ворагамі Мінску трапіла ў партызанскі атрад. Даглядала параненых байцоў, гатавала, прасавала… Калі атрад быў акружаны ворагам, пачалася блакада. Захварэла на тыф, але — выжыла…

На Камінтэрнаўскім участку для галасавання № 37 ветэран вайны – у цэнтры ўвагі

— Колькі мне ўсяго давялося перажыць, вам не расказаць! – не можа казаць без эмоцый Ганна Клімаш.

У мірны час жанчына прысвяціла сябе медыцыне. Больш за чатыры дзясяткі гадоў працавала медсястрой — дарыла людзям здароўе і добры настрой. І ёй самой лёс аддзячыў актыўным даўгалеццем.

Ветэран вайны, не зважаючы на шаноўны ўзрост, не стаіць убаку ад жыцця раённай арганізацыі ветэранаў. Усе мы бачым і чуем яе на мітынгах і раённых конкурсах, акцыях. Вось і пасля галасавання Ганна Андрэеўна паспяшалася ў раённы Цэнтр культуры, на чарговую рэпетыцыю хора ветэранаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *