Шматдзетныя сем’і з упэўненасцю прымаюць удзел у датэрміновым галасаванні

Важное Выборы 2019 Соцыум

Шматдзетная мама Марта Тубальцава прыйшла на ўчастак для галасавання з двухгадовай дачкой Юляй. Яе голас у падтрымку аднаго з кандадытаў у дэпутаты парламента – гэта і своеасаблівая ўдзячнасць за той падарунак, які зроблены сёлета дзяржавай іх вялікай сям’і.

Сям’я Тубальцавых атрымала ў новым доме па вуліцы Ленінскай у Стоўбцах трохпакаёвую кватэру.

— Мы вельмі рады, што змаглі з дзяржаўнай падтрымкай палепшыць жыллёвыя ўмовы сваім дзецям, — падзялілася маладая матуля.

Шматдзетная мама Марта Тубальцава прыйшла на выбарчы ўчастак разам з дачкой Юляй

У яе з мужам – чацвёра дзетак. Старэйшы сын, 10-гадовы Даніла, — вучань СШ № 3, чатырохгадовы Захар наведвае дзіцячы сад № 8, а двухгадовая Юля і 10-месячны Іван – дома з мамай. Пакуль яны жывуць у інтэрнаце філіяла маторнага завода, але спадзяюцца на хуткае перасяленне.

Дарэчы, на Заводскім ўчастку для галасавання № 41, які акурат і размешчаны ў інтэрнаце, пражывае шмат маладых сем’яў з дзецьмі і, адпаведна, сярод выбаршчыкаў нямала тых, хто прыходзіць галасаваць усёй сям’ёй.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *