Падчас выбараў у райцэнтры арганізавана работа шасці пунктаў грамадскага харчавання

Выборы 2019 Главное Эканомiка

Стаўцоўскі філіял Мінаблспажыўтаварыства мае багаты вопыт удзелу ў выбарах. І не толькі арганізацыяй гандлёвага абслугоўвання, але і ўдзелам членаў калетыву ў рабоце выбарчых камісій.

Напрыклад, намеснік дырэктара па кадрах і ідэалагічнай рабоце філіяла Галіна Душэўская з’яўляецца намеснікам старшыні выбарчай камісіі Ленінскага ўчастка, а старшыня прафсаюзнай арганізацыі Валянціна Ліпніцкая на працягу ўжо 25 гадоў – членам гэтай выбарчый камісііі.

Падчас парламенцкіх выбараў у райцэнтры арганізавана работа шасці пунктаў грамадскага харчавання: чатырох выязных і стацыянарных — у дзіцячым садзе № 7 і ў Цэнтры культуры.

Працаўнікі сферы сэрвісу ўмеюць патрапіць пад агульны тон гэтага святочнага дня, падняць настрой, падарыць прыемнасць ад пакупкі. Мала хто праходзіў міма буфета, асабліва тыя людзі, хто прыбываў на галасаванне з дзецьмі.

Як расказвае начальнік аддзела грамадскага харчавання Жанна Галоўка, у шырокім асартыменце была прадстаўлена кулінарная і кандытарская прадукцыя ўласнай вытворчасці з дэгустацыяй, а на пляцоўцы ля Цэнтра культуры быў арганізаваны нават гандаль шашлыкамі.

Стаўбцоўскім філіялам Мінскага абласпажыўтаварыства сфарміраваны чатыры выязныя буфеты на выбарчых участках у сельскай мясцовасці – у Рубяжэвічах, Мікалаеўшчыны, Вішняўцы і Залужжы.

Людзі маглі падсілкавацца, адпачыць, пачаставаць адзін аднаго прысмакамі, набыць пакупкі, што таксасама спрыяла адапведнаму прыўзнятаму настрою.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *