На Ленінскім участку для галасавання № 36 галасуюць пераважна тыя, хто пражывае ў гістарычнай частцы Стоўбцаў.

Сярод іх нямала людзей заслужаных, чыё працоўнае жыццё звязана з вядучымі прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна, хто ўнёс значны ўклад у развіццё і росквіт Стаўбцоўшчыны.

Да прыкладу, на выбарчым участку мы сустрэлі Людмілу Чурылаву, без якой нельга ўявіць Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат. За многія дзесяцігоддзі гэты калектыў стаў для яе родным, як і яна для калектыва – незаменнай, заўсёды гатовай падзяліцца сваімі ведамі і вопытам. Менавіта такімі старажыламі, як Людміла Чурылава, створаны слаўныя традыцыі камбіната. У пачатку лістапада прадпрыемства адзначыла знамянальную дату — сваё 90-годдзе.
— Я імкнуся быць у курсе ўсіх падзей, браць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Мне не абыякава тое, як будзе жыць наша краіна, — сказала падчас галасавання Людміла Чурылава.

Выбаршчыкаў на ўчастку (ён месціцца ў раённым Цэнтры культуры) зарэгістравана 1849.
— Працэс галасавання ідзе спакойна, у добразычлівай атмасферы, — адзначае старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Вольга Навіцкая. — У кожнага ёсць магчымасць прыйсці і аддаць свой голас за будучае Беларусі.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара