«Ён павінен быць за народ». На Акінчыцкім участку актыўна працягваецца галасаванне

Важное Выборы 2019

Наведалі Акінчыцкі ўчастак для галасавання. Як адзначыла старшыня ўчастковай камісіі Алена Смірнова, актыўнасць людзей добрая ў час выбараў, праблем не ўзнікае, прэтэнзій няма. Усе выказваюць словы віншавання з нагоды выбараў. На ўчастку запланавана прагаласаваць 557 чалавек. Сярод ветэранаў, хто прыходзіў галасаваць, жанчына 1938 года нараджэння. Што датычыцца людзей з абмежаванымі магчымасцямі, то яны прасілі галасаваць па месцы жыхарства.

Таццяна Вільнявец працуе назіральнікам у час выбараў. Яе выбрала на гэтую пасаду Беларуская прафсаюзная арганізацыя. Усяго працуюць пяць назіральнікаў. Таццяна Аляксандраўна сочыць за працэсам выбарчай кампаніі, каб усё было правільна, дабравольна. Яна лічыць, што кожны чалавек павінен выканаць свой грамадзянскі абавязак – выбраць дэпутата.

Тамара Рубін не абмінае кожнае галасаванне. На яе думку, выбраны дэпутат палепшыць жыццё, пачуе просьбы кожнага. Ён павінен быць за народ.

Марына КУТАС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *