Сярод тых, хто не застаўся ўбаку ад палітычнай падзеі і вырашыў выканаць свой грамадзянскі абавязак, з’яўляюцца шматдзетныя сем’і. Я пабывала на Засульскім участку № 59 і пагутарыла са шматдзетнымі маці, якія падзяліліся сваімі думкамі наконт выбараў дэпутата.
Алена Трацяк, маці траіх дзяцей:
— Я прыйшла на выбары, таму што лічу, што ў нашай дэмакратычнай краіне кожны голас важны, бо ён можа быць вырашальным. Мы самі выбіраем сваю будучыню. Вельмі важна не проста пражыць, але і цікавіцца палітыкай, якая будуе наша жыццё, унесці невялікі ўклад. Мы выконваем свой грамадзянскі абавязак. Ад дэпутата чакаю, што будуць выконвацца пастаўленыя і абяцаныя задачы. Жыццё не стаіць на месцы, усё паскорана змяняецца і паляпшаецца, але дзесьці шмат праблем, асабліва ў глыбінках. Хацелася, каб іх таксама вырашалі. Падчас выбараў магу адчуць сябе грамадзянінам сваёй Рэспублікі. Вельмі добра, што Канстытуцыя дала нам такую магчымасць – галасаваць. Гэта значыць, і я магу паўдзельнічаць у выбары ўлады, што многае значыць як для мяне, так і для маіх дзяцей і нашай будучыні.
Аксана Мельнікава, маці траіх дзяцей:
— Прагаласаваць на выбарах – гэта значыць выканаць свой грамадзянскі абавязак. Мы, бацькі, абавязаны рабіць свой выбар для далейшага росквіту нашай краіны. Каб нашым дзецям было добра і далей жыць, вучыцца, будаваць сваю будучыню. Мы за квітнеючую Беларусь!
Марына КУТАС