Аўтамабіль «Волат» Аляксандра Курылы – у ліку найстарэйшых у лясгасе

Главное Эканомiка

Чарговы рэйс зрабіў вадзіцель на вывазцы лесу Стаўбцоўскага лясгаса Аляксандр Курыла. Яго аўтамабіль «Волат» (вытворчасці Мінскага завода колавых цягачоў) – у ліку найстарэйшых у лясгасе, аднак сваю гучную марку трымае. Каб тэхніка не падвяла, Аляксандр пільна сочыць за станам яе «здароўя».

У лясгасе Аляксандр Курыла працуе шэсць гадоў. Зарэкамендаваў сябе як граматны і адказны работнік. Вывазку драўніны ён ажыццяўляе з розных лясніцтваў на тэрыторыі раёна. Дастаўляе яе для пагрузкі ў вагоны або для перапрацоўкі ў вытворча-майстаркі ўчастак «Акінчыцы». У сярэднім за дзень вывозіць да 100 м3 драўніны.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *