У Беларусі з’явіўся сайт, які дапаможа зрабіць маўленне дзяцей у інтэрнэце бяспечным

Адукацыя Главное

Kids.pomogut.by – гэта сумесная ініцыятыва Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонда ААН (ЮНІСЭФ) у Рэспубліцы Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, рэалізуемы пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Польша, у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Умацаванне ў Рэспубліцы Беларусь нацыянальнага механізму перанакіравання пацярпелых ад гандлю людзьмі”. Праект накіраваны на папярэджванне і супрацьдзеянне эксплуатацыі дзяцей у сетцы інтэрнэт і прадухіленне супрацьпраўных дзеянняў у адносінах да дзяцей.
На сайце змяшчаецца інфармацыя для дзяцей, падлеткаў, маладых людзей, бацькоў, школ. Каб атрымаць інфармацыйную, псіхалагічную або прававую падтрымку дзецям, якія пацярпелі ад насілля ў інтэрнэце, а таксама бацькам і іншым сведкам, можна на сайце задаць ананімныя пытанні.
Марына КУТАС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *